ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе сваіх кліентаў аб змяненні тэрмінаў разгляду заявак па крэдытах фізічным асобам ад 5 да 15 дзён.
Адначасова банк паведамляе аб часовым прыпыненні з 01.09.2020 прыёму новых заявак на крэдыт на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам, а таксама на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў незалежна ад спосабу забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытных дагаворах, крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely са стаўкай на працягу грэйс-перыяду 3,9 % гадавых.
Пры гэтым застаюцца нязменнымі ўмовы крэдытавання будаўніцтва (набыцця) жылля з субсідзіраваннем у рамках Указа № 240, сістэмы будаўнічых зберажэнняў і партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі».
Таксама банк захоўвае магчымасць афармлення крэдытаў на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 1 – 3 гадоў, інтэрнэт-крэдытаў, крэдытаў для асобных катэгорый грамадзян, у тым ліку ў рамках Клубаў.
У аддзяленнях банка па-ранейшаму магчыма атрымаць крэдыты на аплату навучання, на набыццё тавараў беларускіх вытворцаў «Партнёр Аптымальны», а таксама на набыццё аўтамабіляў Geely са стаўкай на працягу грэйс-перыяду 7,7 % гадавых.