Апошнім часам пачасціліся выпадкі вішынг-атак у дачыненні да кліентаў «Беларусбанка»: зламыснікі спрабуюць атрымаць персанальную інфармацыю і выдаюць сябе за работнікаў банка і спецыялістаў іншых арганізацый.
Махляры выклікаюць абанентаў з нумароў, якія пачынаюцца на +370, +371, +372, +376. Як правіла, аферысты прадстаўляюцца супрацоўнікамі «Беларусбанка», напрыклад, са службы бяспекі або фінансавага маніторынгу, радзей тэлефануюць пад выглядам работнікаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» або Асацыяцыі беларускіх банкаў. Таксама махляры прадстаўляюцца работнікамі страхавой кампаніі-партнёра банка ЗАСТ "Купала", паведамляюць кліентам аб несанкцыянаваным зняцці грашовых сродкаў з карт, застрахаваных па праграме «З картай пад аховай», і тым самым вымушаюць перадаць даныя карткі. Пад рознымі зачэпкамі яны спрабуюць атрымаць звесткі аб рэквізітах плацежных карт і астатках па рахунках, даведацца коды з SMS-паведамленняў ад банка, выманіць пашпартныя даныя. Варта адзначыць, што часта зламыснікі звяртаюцца па імені і імені па бацьку, часам называюць нумар карты кліента. Усё гэта яшчэ больш усыпляе пільнасць людзей.
Паважаныя кліенты!
Памятайце, што трэція асобы ні ў якім выпадку не павінны ведаць рэквізіты вашай банкаўскай плацежнай карты: яе нумар, тэрмін дзеяння, код CVV. Нельга паведамляць коды доступу, сеансавыя ключы і іншую інфармацыю з SMS-паведамленняў, якія дасылаюцца пры ажыццяўленні плацяжоў у інтэрнэт-банкінгу, а таксама ажыццяўленні некаторых іншых аперацый.
Звяртаем вашу ўвагу: сапраўдным супрацоўнікам банка няма неабходнасці ўдакладняць у кліентаў якія-небудзь персанальныя данныя – фінансавыя ўстановы валодаюць імі ў поўным аб’ёме з самага пачатку абслугоўвання. Пры найменшым падазрэнні на недобрасумленнасць таго, хто тэлефануе, спасылайцеся на занятасць, спыніце размову і самі набярыце ў банк, каб пераканацца ў сваёй бяспецы. Важна ведаць: у выпадку рэальнай пагрозы карта блакіруецца банкам без усялякага ўдзелу трымальніка.
Аддзел камунікацый