Навіны банка і прэс-рэлізы
21.08.2020

Інфармуем аб закрыцці філіяла № 317 у г. Мазыры і стварэнні на яго базе цэнтра банкаўскіх паслуг (прэс-рэліз)

Паважаныя кліенты!

Звяртаем вашу ўвагу на будучае закрыццё філіяла № 317 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Мазыры. 

Апошні працоўны дзень філіяла — 4 верасня 2020 года. З 5 верасня 2020 года на яго базе ствараецца цэнтр банкаўскіх паслуг № 317 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Мазыры.

Дата спынення філіялам № 317 (БІК AKBBBY21317) удзелу ў міжбанкаўскіх разліках — 05.09.2020.  

БІК пераемніка AKBBBY2X — ААТ «ААБ Беларусбанк».