Навіны банка і прэс-рэлізы
03.08.2020

Аплаціць праезд мабільным тэлефонам цяпер можна ў электробусах Мінска

Аплаціць праезд смартфонам цяпер можна ва ўсіх сталічных электробусах. «Беларусбанк» пашырыў сферу дзеяння сэрвісу TIX. Праект рэалізаваны сумесна з кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі» і прадпрыемствам «Мінсктранс».

1

Нагадаем, такі спосаб аплаты ўкаранілі ў маі для пасажыраў сталічных аўтобусаў № 100 і № 1. Пасля абкаткі сістэмы і ўліку пажаданняў карыстальнікаў магчымасць набыць электронны білет напярэдадні з’явілася і ў 137 трамваях. За гэты час жыхары і госці Мінска набылі ўжо каля 17 тысяч білетаў. Важна, што карыстальнікі ацанілі навінку за камфорт і надзейнасць.

Галоўныя перавагі сучаснай тэхналогіі — надзейнасць аплаты і гарантаванае спісанне сумы пры націску за 1 паездку. Аперацыя не адкладваецца і праводзіцца ў рэальным часе.

 

2

«Мы бачым, што новы сэрвіс аплаты праезду аказаўся запатрабаваным. Таксама стараемся ўлічваць пажаданні карыстальнікаў, пры неабходнасці дапрацоўваць і дапаўняць функцыянал сэрвісу TIX, - адзначыў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Грышчанкоў. - Плануецца, што да 1 верасня сэрвіс па бескантактавай аплаце TIX будзе працаваць на ўсім наземным грамадскім транспарце Мінска».

3

Каб скарыстацца віртуальнай аплатай праезду, пасажыру неабходна спампаваць у GooglePlay ці AppStore дадатак TIX і прывязаць да яго сваю банкаўскую карту: Visa, MasterCard, БЕЛКАРТ. Сэрвіс прадстаўлены на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах.

Аплаціць білет можна прама на прапынку, калі патрэбны транспарт яшчэ толькі пад’язджае. У дадатку адлюструюцца нумар маршрута і прапанова здзейсніць аплату. Акрамя таго, у TIX можна набыць білет, а потым, апынуўшыся ў салоне транспартнага сродку, выбраць кнопку «Аплаціць» насупраць патрэбнага нумару вашага транспарту.

Новы сэрвіс TIX быў запушчаны ў 2018 годзе ў Брэсце. Пра інтарэс да навінкі гавораць лічбы. За гэты час у грамадскім транспарце абласнога цэнтра з дапамогай смартфона было набыта больш за 320 000 білетаў.

Аддзел камунікацый

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!