З 28 ліпеня ў «Беларусбанку» можна набыць залатыя зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты «Славянка» наміналам 50 рублёў.
Гэта першая зліткавая (інвестыцыйная) манета, выпушчаная ў абарачэнне Нацыянальным банкам РБ: проба сплаву 999,9, маса 7,78 г, дыяметр 22,00 мм. Дызайн распрацаваны Святланай Някрасавай (Беларусь), а чаканка выканана на прадпрыемстве Valcambi ў Швейцарыі.
Зліткавая (інвестыцыйная) манета «Славянка» прызначана для інвесціравання і накаплення. Яе кошт вызначаецца з улікам цэн продажу каштоўных металаў, якія склаліся на міжнародным рынку.
Інфармацыя аб цэнах продажу зліткавых (інвестыцыйных) манет «Славянка» размешчана на сайце «Беларусбанка» па спасылцы.