Намеснік дырэктара Цэнтра кліенцкага абслугоўвання ААТ «ААБ Беларусбанк», старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага саюза жанчын Галаўнога офіса Ірына Лядзянкіна стала пераможцай штогадовага конкурса «Жанчына года» ў намінацыі «Лідар Беларускага саюза жанчын».
Сімвал конкурса — крыштальную «васільковую жар-птушку» — Ірыне Васільеўне за актыўную грамадзянскую пазіцыю і грамадскую дзейнасць уручыў намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка.
Ірына Васільеўна працуе на кіруючых пасадах у банку больш за дваццаць гадоў. Прафесіяналізм стаў яе візітнай карткай. Нягледзячы на адказную і інтэнсіўную працу Ірына Васільеўна знаходзіць час на грамадскую дзейнасць. Яна стаяла ля вытокаў стварэння жаночага руху ў «Беларусбанку» з 2004 года, а ўзначальваемая ёй пярвічка філіяла была адной з самых актыўных і шматлікіх у сталічным Заводскім раёне.
Больш за чатыры гады Ірына Лядзянкіна нязменна кіруе пярвічнай арганізацыяй грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» у Галаўным офісе банка. Сёння гэта пярвічка аб’ядноўвае сотні жанчын. Усяго ж у радах аб’яднанай арганізацыі БСЖ банка амаль 8 тысяч работніц банка.
Дзякуючы асабістаму аўтарытэту і прыкладу, а таксама ўменню знайсці падыход да калег Ірыне Васільеўне ўдаецца матываваць жаночую грамадскасць банка рабіць добрыя справы, актыўна ўдзельнічаць у розных сацыяльных і дабрачынных праектах, пастаянна развівацца і несці пазітыўныя змяненні ў навакольнае асяроддзе.
Падтрымаць і павіншаваць Ірыну Лядзянкіну прыехалі калегі з рэгіёнаў
Нагадаем, раней “Жанчынай года” ўжо станавіліся намеснік Старшыні Праўлення банка Таццяна Міхайлоўская, галоўны бухгалтар Ірына Лысакоўская, намеснік старшыні АПА па Гродзенскай вобласці Часлава Мулярчык.
Аддзел камунікацый