Навіны банка і прэс-рэлізы
23.07.2020

Прадстаўнікі банка сталі ўдзельнікамі круглага стала з цыклу «Жанчыны – за Беларусь!»

22 ліпеня ў Доме прэсы ў Мінску адбыўся адкрыты круглы стол Беларускага саюза жанчын з цыклу «Жанчыны – за Беларусь!» на тэму: «Эканоміка. Развіццё без узрушэнняў». У круглым стале прыняла ўдзел дырэктар дэпартамента крэдытавання карпаратыўных кліентаў «Беларусбанка» Наталія Значонак.

krugly-stol-zhenschiny

У фармаце відэаканферэнцыі ўдзельнікамі мерапрыемства сталі таксама прадстаўнікі рэгіянальных падраздзяленняў найбуйнейшага банка краіны:

  • Людміла Чартовіч, намеснік начальніка філіяла № 100 – Брэсцкага абласнога ўпраўлення;
  • Іна Скідзевіч, начальнік цэнтра рознічнага бізнесу Віцебскага абласнога ўпраўлення № 200;
  • Алена Клімава, намеснік начальніка Гомельскага абласнога ўпраўлення № 300;
  • Святлана Цвячкоўская, менеджар па рэкламна-інфармацыйнай рабоце Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400;
  • Вольга Бычкова, начальнік цэнтра рознічнага бізнесу Мінскага абласнога ўпраўлення № 500;
  • Лілія Сахно, начальнік цэнтра рознічнага бізнесу Магілёўскага абласнога ўпраўлення № 700.

Ключавым пытаннем круглага стала стала тэма развіцця і дасягненняў Беларусі на міжнароднай арэне, абагульненне вопыту і ўкараненне найноўшых тэхналогій для далейшага развіцця краіны і павышэння якасці жыцця. Эксперты таксама закранулі ключавую тэму рэалій сённяшняга дня – асаблівасці работы нацыянальнай эканомікі ва ўмовах наступстваў пераадолення пандэміі.

Удзельнікі мерапрыемства падзяліліся і думкамі пра тое, як у цяперашніх умовах, выкарыстоўваючы багаты вопыт, назапашаны суверэннай Рэспублікай Беларусь, захаваць тэмпы росту, ствараць новыя працоўныя месцы, забяспечваць рост даходаў насельніцтва.

Варта адзначыць, што на сённяшні дзень амаль 8000 супрацоўніц «Беларусбанка» з’яўляюцца членамі аб’яднанай арганізацыі ГА «БСЖ».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!