«Беларусбанк» па-ранейшаму лідзіруе сярод банкаў у рэйтынгу бачнасці сайтаў Байнэта. Аб гэтым са спасылкай на даследаванне, праведзенае кампаніяй AMDG | Artox Media Digital Group у чэрвені, паведамляе анлайн-часопіс marketing.by.
З паказчыкам 69,22% «Беларусбанк» дэманструе вялікі адрыў ад іншых крэдытна-фінансавых устаноў. За месяц belarusbank.by нават змог умацаваць свае пазіцыі – у маі бачнасць сайта складала 67,91%.
Другое месца ў табліцы заняў «Пріорбанк» (32,09%). Яго майскі вынік быў крыху вышэйшы – 33,8%. На трэцяй ступені размясціўся «Белаграпрамбанк» (21,66%). У маі яго паказчык раўняўся 22,17%.
Бачнасць сайта – гэта метрыка, якая адлюстроўвае долю паказаў, якую атрымаў рэсурс у пошукавай выдачы па канкрэтнай тэматыцы. Гэтыя звесткі дазваляюць зразумець, наколькі папулярны і запатрабаваны брэнд.
Паважаныя кліенты! Каманда «Беларусбанка» ўдзячна вам, што па-ранейшаму аддаеце перавагу менавіта нашаму банку! У сваю чаргу мы і надалей будзем старацца напаўняць свой сайт цікавай, актуальнай і карыснай для кліентаў інфармацыяй.