Навіны банка і прэс-рэлізы
15.07.2020

«Беларусбанк» у першым паўгоддзі накіраваў на крэдытаванне МСБ амаль 900 мільёнаў рублёў

Найбуйнейшы банк краіны ў першым паўгоддзі 2020 года накіраваў на крэдытаванне малога і сярэдняга бізнесу каля 870 мільёнаў рублёў. Нягледзячы на няпростую эканамічную сітуацыю, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года рост склаў амаль 50 мільёнаў рублёў. 

«Беларусбанк» аказвае ўсебаковую падтрымку развіццю прыватнага сектару  ў краіне, у тым ліку яго інвестыцыйнаму і інавацыйнаму складальнікам. Як адзначаюць у банку, малы і сярэдні бізнес быў і застаецца найбольш масавым, гібкім і дынамічна развіваючымся сегментам эканомікі. Рэалізацыя бізнес-ініцыятыў здольна павысіць канкурэнтаздольнасць і эфектыўнасць беларускай эканомікі.

Аддзел камунікацый