Навіны банка і прэс-рэлізы
13.07.2020

Аб зніжэнні памераў узнагароджанняў па аперацыях з рахункамі кліентаў – фізічных асоб

Паважаныя кліенты!

Інфармуем, што з 22.07.2020 памер узнагароджання па аперацыях  залічэння грашовых сродкаў  на бягучыя  (разліковыя) рахункі фізічных асоб, у тым ліку рахункі, да якіх аформлены карткі банка, а таксама выдачы грашовых сродкаў без адкрыцця рахунку ў беларускіх рублях зніжаецца да 2% (раней - 3%).

Акрамя таго, банкам устанаўліваюцца максімальныя парогавыя значэнні ўзнагароджання, якое спаганяецца за правядзенне аперацыі залічэння на рахункі (выдачы грашовых сродкаў без адкрыцця рахунку), у беларускіх рублях і замежнай валюце – максімум 500,00 бел. руб.

З поўным пералікам памераў узнагароджанняў па аперацыях з рахункамі кліентаў – фізічных асоб можна азнаёміцца тут.