«Беларусбанк» стаў афіцыйным парнёрам XXIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», які пройдзе з 16 па 20 ліпеня 2020 года. Найбуйнейшы банк краіны падтрымлівае маштабны культурны праект ужо трэці год запар, пачынаючы з 2018 года.
Галоўнымі падзеямі музычнага форуму стануць XXIX Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «ВІЦЕБСК-2020» і XVIII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс «ВІЦЕБСК-2020». Удзел у дарослым конкурсе ўжо пацвердзілі 16 краін, у дзіцячым — 17. Таксама ў гэтым годзе насычаную праграму рыхтуюць зоркі ўкраінскай эстрады і маладзёжныя групы. Урачыстае закрыццё Міжнароднага фестывалю мастацтваў адбудзецца 19 ліпеня.
«Беларусбанк» на пастаяннай аснове падтрымлівае культурныя праекты і дабрачынныя ініцыятывы. У рамках праекта «Прастора натхнення» аказваецца дапамога многім арганізацыям культуры і мастацтва.
Аддзел камунікацый