Навіны банка і прэс-рэлізы
07.07.2020

Вядомы працэнтныя стаўкі па Інтэрнэт-аблігацыях 221-224 выпускаў на пяты і шосты перыяды

Банк інфармуе, што ў адпаведнасці з эмісійнымі дакументамі аблігацый банка 221-224 выпускаў, якія размяшчаюцца з дапамогай сістэмы "Інтэрнэт-банкінг" ААТ "ААБ Беларусбанк" (Інтэрнэт-аблігацый), праўленнем банка 30.06.2020 прынята рашэнне аб устанаўленні ставак працэнтнага даходу па аблігацыях названых выпускаў на пяты і шосты працэнтныя перыяды на ўзроўні раней дзеючых ставак працэнтнага даходу па аблігацыях адпаведных выпускаў:

  • па аблігацыях 221-га выпуску, намінаваным у доларах ЗША, на перыяд з 20.08.2020 па 30.08.2021 – 2,2% гадавых;
  • па аблігацыях 222-га выпуску, намінаваным у доларах ЗША, на перыяд з 27.08.2020 па 25.08.2021 – 2,3% гадавых;
  • па аблігацыях 223-га выпуску, намінаваным у еўра, на перыяд з 20.08.2020 па 30.08.2021 – 1,0% гадавых;
  • па аблігацыях 224-га выпуску, намінаваным у еўра, на перыяд з 27.08.2020 па 25.08.2021 – 1,0% гадавых.

З падрабязнай інфармацыяй па параметрах ўсіх Інтэрнэт-аблігацый, якія размяшчаюцца банкам, можна азнаёміцца тут.