Навіны банка і прэс-рэлізы
07.07.2020

«Беларусбанк» — з падтрымкай шматдзетным сем’ям

«Беларусбанк», выступаючы правадніком дзяржаўнай праграмы будаўніцтва жылля для грамадзян, разумеючы яе сацыяльную значнасць, у першую чаргу актыўна падтрымлівае шматдзетныя сем’і, аказваючы ім крэдытную падтрымку ў рамках указаў Кіраўніка дзяржавы. У бягучым годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь перад удзельнікамі дзяржпраграмы будаўніцтва жылля пастаўлена задача: прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнні шматдзетных сем’яў уласным жыллём на працягу года з моманту іх пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу.

«Беларусбанк» са свайго боку з мэтай выканання даручэння з пачатку гэтага года ўжо накіраваў 375 млн рублёў на крэдытаванне ў рамках Указа № 240 і больш за 45 млн рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 13.

«Банк, прымаючы ўдзел у рэалізацыі дзяржаўнай праграмы, робіць усё магчымае для таго, каб шматдзетныя сем’і змаглі скарыстацца ў поўнай ступені сваім правам на ўласнае жыллё, гаворыць намеснік старшыні праўлення Святлана Кажэкіна. – Калі дадаткова да дзяржаўнай падтрымкі на набыццё нерухомасці патрабуюцца ўласныя сродкі, то з сённяшняга дня «Беларусбанк» гатовы прадастаўляць шматдзетным сем’ям крэдыт на пакупку жылля.
Акрамя таго
, – адзначае Святлана Кажэкіна, – з 7 ліпеня для шматдзетных сем’яў, якія паляпшаюць жыллёвыя ўмовы з дзяржаўнай падтрымкай, пры неабходнасці дакрэдытавання на ўмовах, вызначаных банкам, даходы паручыцеляў могуць уключацца ў сукупны даход крэдытаатрымальніка».

Дадаткова нагадваем нашым кліентам, што «Беларусбанк» з 1 ліпеня 2020 года знізіў працэнтную стаўку па нанава заключаемых крэдытных дагаворах на фінансаванне нерухомасці на ўмовах, вызначаных банкам. Працэнтная стаўка па такіх крэдытах цяпер складае 13,51%.