Навіны банка і прэс-рэлізы
06.07.2020

«Беларусбанк» знізіў працэнтныя стаўкі па крэдытах для суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу

З мэтай падтрымкі бізнес-ініцыятыў і занятасці прадпрымальнікаў «Беларусбанк» аказвае крэдытную падтрымку сектару МСБ. Для гэтага сегменту ў банку дзейнічае спецыяльная праграма фінансавай падтрымкі з самымі нізкімі стаўкамі ў цэлым па банкаўскай сістэме. У рамках праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу прафінансавана больш за 6 500 праектаў.

Падтрымліваючы прыватны сектар у цяперашняй няпростай сітуацыі, для суб’ектаў МСБ наш банк знізіў на 2% стаўку па крэдытным прадукце «Мікра-Бізнес Абарот». Сёння стаўка па крэдыце ў беларускіх рублях на мэты бягучай дзейнасці (за выключэннем выплаты зарплаты), рэфінансаванне запазычанасці для суб’ектаў МСБ, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у гарадах-спадарожніках, складае 4,75% гадавых. Для астатніх прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу па краіне ў рамках прадукта «Мікра-Бізнес Абарот» працэнтная стаўка – ад 6,75% гадавых.

Умовы па крэдытным прадукце сапраўдны да 15.09.2020 уключна.

Падбярыце крэдыт, які падыходзіць менавіта для вашага бізнесу!