Навіны банка і прэс-рэлізы
26.06.2020

Расказваем, як выйграць аўтамабіль

Падведзены вынікі розыгрышу рэкламнай гульні «Аўто ад Масцеркард». Пераможцам і ўладальнікам новага аўто стала Іна Танковіч. Яна рэгулярна разлічвалася на АЗС «Беларуснафта» карткай Mastercard «Шчодрая» ад «Беларусбанка», і адна з аперацый прынесла ёй удачу – аўтамабіль Renault Arkana ў падарунак!

Кліенты «Беларусбанка» часта становяцца пераможцамі рэкламных гульняў. Ужо дванаццаты трымальнік карткі «Беларусбанка» стаў уладальнікам галоўнага прыза і адправіўся дадому на новым аўто.

Калі вы хочаце стаць уладальнікам новага аўтамабіля, удзельнічайце ў рэкламнай гульні «Аўто ад Масцеркард», розыгрыш якой праводзіцца кожны месяц, і верце ў удачу.

mastercard-avto

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!