ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўны спецыялізаваны Расійскі экспартна-імпартны банк (АТ Росэксімбанк) падпісалі рамачнае крэдытнае пагадненне. Дакумент рэгулюе парадак прадастаўлення крэдытаў для фінансавання беларуска-расійскіх праектаў. Пагадненне дазволіць спрасціць і аптымізаваць працэдуры прадастаўлення на выгадных для кліентаў «Беларусбанка» умовах фінансавання паставак расійскіх тавараў і паслуг у нашу краіну.
У цяперашні час «Беларусбанк» пры ўдзеле АТ Росэксімбанк фінансуе шэраг праектаў, у тым ліку ў галіне энергетыкі. Зараз прапрацоўваецца некалькі перспектыўных здзелак.
Даведачна: АТ Росэксімбанк з'яўляецца інстытутам развіцця, дзейнасць якога накіравана на стымуляванне і падтрымку экспарту расійскіх вытворцаў. АТ Росэксімбанк абслугоўвае несыравінных экспарцёраў розных тыпаў, у тым ліку і кампаніі, якія ажыццяўляюць найбуйнейшыя праекты. Банк уваходзіць у склад групы Расійскага экспартнага цэнтра.