Навіны банка і прэс-рэлізы
23.06.2020

Часцей за ўсё беларусы гугляць «Беларусбанк». Digital-агенцтва AMDG апублікавала рэйтынг бачнасці ў інтэрнэце

Digital-агенцтва AMDG апублікавала рэйтынг бачнасці сайтаў кампаній у Google і «Яндэксе» за май. Як паведамляе партал www.marketing.by, у параўнанні з мінулым месяцам актыўнасць спажыўцоў павялічылася, як і колькасць запытаў у пашукавіках.

Аднак у разрэзе банкаў ужо не першы год лідарскую пазіцыю займае «Беларусбанк», які з паказчыкам у 67,91% і з вялікім адрывам ад іншых фінансавых устаноў размяшчаецца на першым месцы.

Другое месца ў рэйтынгу з паказчыкам 33,80% заняў «Прыорбанк», трэцяе - «Альфа-Банк» з паказчыкам у 24,15%.

vidimost-saita-mai-2020

Рэйтынг бачнасці сайта дазваляе зразумець, наколькі папулярны і запатрабаваны брэнд у пошукавых сістэмах у параўнанні з канкурэнтамі.

Каманда «Беларусбанка» кажа дзякуй сваім кліентам за тое, што па-ранейшаму аддаюць перавагу менавіта нашаму банку.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!