Навіны банка і прэс-рэлізы
22.06.2020

Віктар Ананіч наведаў з візітам Касцюковічы і Краснаполле

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Віктар Ананіч прыняў удзел у паседжанні Касцюковіцкага райвыканкама. Падчас сустрэчы з актывам раёна сенатар адзначыў поспехі працоўных калектываў, сумеснымі намаганнямі якіх забяспечана станоўчая дынаміка асноўных эканамічных паказчыкаў.

1

Віктар Ананіч падкрэсліў вялікі патэнцыял раёна, у якім досыць паспяхова функцыянуе шмат камерцыйных арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў.

2

Таксама ў рамках візіта ў Магілёўскую вобласць член Савета Рэспублікі, старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч наведаў Краснапольскую цэнтральную раённую бальніцу.

Напярэдадні Дня медыцынскіх работнікаў Віктар Ананіч перадаў установе аховы здароўя сродкі індывідуальнай абароны і сертыфікат на набыццё сучаснага камп’ютара.

3

Нагадаем, напярэдадні ў рамках акцыі #спасибоМедикам бальніцы ад банка таксама былі перададзеныя камплекты медыцынскіх ахоўных акуляраў.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!