Навіны банка і прэс-рэлізы
15.06.2020

Кліенты «Беларусбанка» сталі пераможцамі рэкламных гульняў. Вы таксама можаце выйграць прыз!

Гарачая пара прыемных розыгрышаў працягваецца! За апошнія тыдні два кліенты "Беларусбанка" сталі пераможцамі рэкламных гульняў. Гэта значыць, што ў любога ўладальніка плацежных картак банка ёсць магчымасць папоўніць шэрагі тых, каму ўсміхнуўся поспех.

Напрыклад, Раіса Ташпулатава стала пераможцай рэкламнай гульні, якая праводзіцца БелКарт, «Выбар за табой!» і забрала дадому галоўны прыз у 10 тысяч беларускіх рублёў.

1

А адным з пераможцаў рэкламнай гульні «выйграваць з Onliner і Visa» стаў Дзмітрый Кісялёў, які ў падарунак атрымаў iPhone 11 Pro.

Дарэчы, Onliner і Visa працягваюць розыгрыш. Калі вы даўно марыце аб новым тэлефоне - гэта ваш шанец: кожны тыдзень новы iPhone знаходзіць свайго гаспадара.

Для таго, каб прыняць удзел у рэкламнай гульні, неабходна:
1. Зарэгістравацца на інтэрнэт-рэсурсе https://www.onliner.by
2. Даць згоду на ўдзел у Рэкламнай гульні
3. Прывязаць банкаўскую картку Visa
4. Рабіць пакупкі ў раздзеле https://www.catalog.onliner.by

Чым больш пакупак, тым больш шанцаў выйграць iPhone 11 Pro!

Больш падрабязна з правіламі гульні можна азнаёміцца тут.

2

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!