Беларусбанк сёння падтрымлівае малы і сярэдні бізнес, зніжаючы крэдытную нагрузку на кліентаў. Банк індывідуальна падыходзіць да кожнага звароту па пераносе тэрмінаў пагашэння асноўнага доўгу і працэнтаў. На бягучы момант амаль 250 заявак - а гэта 90 працэнтаў - адобрана. Каля 220 з іх - прадстаўнікі МСБ. Ва ўмовах пандэміі пытанне аказання фінансавай дапамогі кліентам вельмі актуальнае. Важна знайсці баланс паміж дадатковым фінансаваннем і перспектывамі далейшага ўстойлівага развіцця.
У рамках праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу прафінансавана больш за 6 500 праектаў. Праграма ахоплівае ўсе галіны эканомікі. Працэнтныя стаўкі ў нацыянальнай валюце - адны з самых лаяльных у Беларусі - ад 6 да 11 працэнтаў.
Падрабязнасці першы намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Аляксандр Паліўка расказаў у праграме «Сфера інтарэсаў» на тэлеканале Беларусь 1.
Аддзел камунікацый