Навіны банка і прэс-рэлізы
11.06.2020

Банкам рэалізаваны сэрвіс па выдачы наяўных трымальнікам картак у арганізацыях гандлю (сэрвісу)

Паважаныя кліенты!

З 8 чэрвеня «Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць здзяйснення аперацый зняцця наяўных грашовых сродкаў у беларускіх рублях трымальнікамі картак банка і банкаў-рэзідэнтаў у арганізацыях гандлю (сэрвісу), размешчаных у сельскай мясцовасці, малых гарадскіх населеных пунктах і па-за тэрыторыі населеных пунктаў. *

* Аперацыі выдачы наяўных грашовых сродкаў трымальнікам картак даступны ў выпадку заключэння адпаведнага дагавора паміж арганізацыяй гандлю (сэрвісу) і банкам.

Максімальная сума грашовых сродкаў па аперацыі выдачы наяўных у арганізацыі гандлю (сэрвісу) можа складаць не больш за 5 базавых велічын уключна ў рамках адной аперацыі.

Для арганізацый гандлю (сэрвісу), размешчаных у іншых раёнах Беларусі, сэрвіс будзе даступны з 1 студзеня 2022 года.

Больш падрабязная інфармацыя для арганізацый гандлю (сэрвісу) па спасылцы.