Навіны банка і прэс-рэлізы
03.06.2020

«Беларусбанк» выступіў генеральным партнёрам гістарычнай фотаэкспазіцыі ў цэнтры Мінска

У Нацыянальным гістарычным музеі пры падтрымцы «Беларусбанка» адбылося адкрыццё выставачнага праекта “Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь” на агароджы Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў.

Без-имени-2

Праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Генеральны партнёр - «Беларусбанк».

Аўтары праекта Алег Лукашэвіч, Аляксандр Аляксееў, Алег Ладзісаў, Дар'я Аўчыннікава стварылі сапраўдны даведнік па гісторыі Беларусі. Выстава прадстаўляе нашу краіну як еўрапейскую дзяржаву з багатай і самабытнай гісторыяй, годна займаючую сваё месца ў міжнароднай супольнасці.

Выставачны праект «Рарытэты Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь» дэманструе нацыянальны гісторыка-культурны здабытак Беларусі. Экспазіцыя выставы складаецца з фотабаннераў, на якіх прадстаўлены каштоўнасці з фонду Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі: манеты, зброя, нацыянальны касцюм, прадметы рэлігійнага культу, творы выяўленчага мастацтва, народныя промыслы і рамёствы, кнігі, каштоўныя металы, узнагароды, музычныя інструменты і многае іншае.

Намеснік Старшыні Праўлення "Беларусбанка" Таццяна Міхайлоўская выступіла на цырымоніі адкрыцця з прывітальным словам і адзначыла: «Цэлы год 70 фотаздымкаў будуць упрыгожваць агароджу Парку культуры і адпачынку імя Чалюскінцаў. Экспазіцыя дэманструе самабытнасць і ўнікальнаць беларускай нацыі. Пад кожным з гэтых здымкаў ёсць тэксты на беларускай, рускай, англійскай мовах. Таму пашыраць узровень сваіх ведаў пра той або іншы рарытэт змогуць не толькі жыхары, але і госці нашай сталіцы».

Без-имени-1

У стварэнні выставы прынялі ўдзел усе пяць філіялаў Нацыянальнага гістарычнага музея (Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці, Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Музей гісторыі беларускага кіно, Дом-музей I з'езда РСДРП, Музей прыроды і экалогіі), што дазваляе раскрыць багацце і ўнікальнасць беларускай спадчыны.

Без-имени-3

“Беларусбанк” не першы год падтрымлівае розныя нацыянальныя і культурныя праекты, праз якія папулярызуецца беларуская гісторыя і ідэнтычнасць. Нагадаем, у лютым гэтага года адбыўся першы сумесны праект «Беларусбанка» і Нацыянальнага гістарычнага музея «Скарбонка добрых дробязяў», дзе былі прадстаўлены рэдкія скарбонкі з калекцыі банка.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!