Навіны банка і прэс-рэлізы
03.06.2020

Свежы выпуск карпаратыўнага часопіса з абноўленай канцэпцыяй

У гэтым годзе мы «перазагрузілі» часопіс «PRO Беларусбанк».

Некалькі гадоў ён пазіцыяніраваўся як карпаратыўнае выданне для бізнесу і пра бізнес.

Сёння выходзім у «розніцу»: пішам і творым для ўсіх, хто прыходзіць у аддзяленні банка. Наш стыль — прастата і карыснасць.

Гэты нумар мы прысвяцілі разумным зберажэнням: акунуліся ў гісторыю тэмы, паглядзелі на існуючую ў нашай краіне і замяжой практыку. Героі нумара падзяліліся сваімі гісторыямі пра тое, як зберагалі на жыллё, а эксперты раскрылі спецыфіку сістэмы будаўнічых зберажэнняў і пенсіённых накапленняў.

Таксама ў нумары культурная афіша будучых анлайн-падзей, агляд кніг, фотаэкскурсія і невялікі гайд па стылі.

Шукайце наш часопіс у аддзяленнях і баўце час з карысцю.  А электронная версія выдання даступна тут.

Аддзел камунікацый