Навіны банка і прэс-рэлізы
03.06.2020

“Беларусбанк” перадаў сродкі індывідуальнай аховы медыцынскім установам

Змагацца з глабальнай праблемай лягчэй, калі і намаганні агульныя. Сацыяльна адказныя кампаніі не застаюцца ў баку ад агульнай праблемы. Актыўным удзельнікам рэспубліканскай акцыі #ДзякуйМедыкам з'яўляецца «Беларусбанк». Для ўрачоў, якія цяпер на перадавой у барацьбе з каронавірусам, найбуйнейшы банк краіны перадае сродкі індывідуальнай аховы і аказвае спонсарскую дапамогу ўстановам аховы здароўя.

Ад кітайскага банка «Лунцзян банк» праз прадстаўніцтва "Беларусбанка" ў Пекіне ў банк паступілі сродкі індывідуальнай аховы. Аб'яднанне намаганняў усіх краін у сітуацыі, якая склалася ў свеце - галоўная састаўляючая партнёрства кампаній на міжнароднай арэне і дзяржаў у цэлым.

«Мы бачым, што сёння колькасць неабыякавых людзей, якія дапамагаюць медыкам, пастаянна расце. Гэта дапамога ім цяпер вельмі неабходная. І дадзеная ініцыятыва - не разавая акцыя банка, - адзначыў член Савета Рэспублікі, старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч. - Важна, каб у цяперашніх эпідэміялагічных умовах ўстановы аховы здароўя былі забяспечаны неабходнымі сродкамі аховы. Мы спадзяемся, што ахоўныя акуляры дапамогуць медработнікам абараніць сябе і перажыць гэты няпросты час».

image002

На фота: старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч перадае сродкі аховы медперсаналу УЗ «Бабруйская цэнтральная бальніца»
і ўручае сертыфікат на 20 000 рублёў для Бабруйскай гарадской дзіцячай бальніцы 

У рамках аказання дапамогі сістэме аховы здароўя камплекты медыцынскіх ахоўных акуляраў атрымалі медустановы Мінска, Магілёва, Бабруйска, Быхава, Касцюковічаў і Краснаполля.

Шматтысячная каманда найбуйнейшага банка краіны дзякуе медперсаналу ўстаноў аховы здароўя ўсёй краіны за іх самаадданую працу і кажа кожнаму «Дзякуй».

image004

На фота: начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Павел Панеўскі,намеснік галоўнага ўрача 10-ай клінічнай бальніцы г.Мінска Дыяна Пратасевіч,
галоўная медсястра Таццяна Стральчук, начальнік аддзела камунікацый «Беларусбанка» Аляксей Кулік

image006

На фота: загадчыца амбулаторна-кансультатыўным аддзяленнем ГУ «Рэспубліканскі клінічны медыцынскі цэнтр" Аляксандра Емяльянцава, начальнік аддзела ідэалогіі і
сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Павел Панеўскі, начальнік аддзела камунікацый «Беларусбанка» Аляксей Кулік

image008

На фота: начальнік аддзела ідэалогіі і сацыяльнага развіцця «Беларусбанка» Павел Панеўскі, галоўны ўрач 2-ой клінічнай бальніцы
г.Мінска Сяргей Прусевіч,начальнік аддзела камунікацый «Беларусбанка» Аляксей Кулік

image010

На фота: намеснік галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе Ігар Савасценка, галоўная медыцынская сястра Аксана Малашэнка,
начальнік Магілёўскага абласнога ўпраўлення №700 Алег Казарэдаў

image012

На фота: дырэктар ЦБП №712 «Беларусбанка» Віталь Падабед, старшыня раённага Савета дэпутатаў Уладзімір Петрусевіч, галоўны ўрач Касцюковіцкай ЦРБ Аляксандр Лобаў,
намеснік галоўнага ўрача Тамара Галайда, старшыня райвыканкама Аляксандр Гарбачэўскі

image014

На фота: дырэктар ЦБП №706 «Беларусбанка» Аляксандр Пракапенка, намеснік старшыні Быхаўскага райвыканкама Віктар Агнета,
намеснік галоўнага ўрача Быхаўскай ЦРБ Валянцін Харытанюк, галоўны ўрач Быхаўскай ЦРБ Анатоль Карымаў

image016

На фота: галоўны ўрач Краснапольскай ЦРБ Галіна Марозава,дырэктар ЦБП №713 «Беларусбанка» Сяргей Ігнаценка 

Праўленне «Беларусбанка» выказвае падзяку кітайскаму банку «Лунцзян банк" і прадстаўніцтву банка ў Пекіне за салідарнасць, садзейнічанне і падтрымку ў гэты няпросты для ўсёй сусветнай супольнасці час.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!