Навіны банка і прэс-рэлізы
02.06.2020

Пасяджэнне Наглядальнага савета ААТ «ААБ Беларусбанк»

Пасяджэнне Наглядальнага савета банка адбылося 15.05.2020.

Наглядальным саветам заслухана інфармацыя аб выніках работы банка ў ходзе рэалізацыі Стратэгіі развіцця за студзень-сакавік 2020 года.

Рэалізацыя мер па развіцці лічбавага банкінга і IT-сістэм банка за першы квартал 2020 года ацэнена як задавальняючая.

На пасяджэнні была агучана інфармацыя аб падыходах да распрацоўкі Стратэгіі развіцця банка на 2021-2023 гады.

Наглядальнаму савету былі прадстаўлены справаздача аб аказанні Банкам бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі ў I квартале 2020 года і справаздача аб карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці за 2019 год.

Зацверджана Палітыка банка ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці ў новай рэдакцыі і ўнесены змяненні ў эмісійныя дакументы аблігацый банка.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!