Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк»:
Доўгатэрміновы рэйтынг дэфолту эмітэнта (РДЭ) у замежнай валюце на ўзроўні «B», прагноз «Стабільны»;
Кароткатэрміновы РДЭ у замежнай валюце на ўзроўні «B»;
Рэйтынг устойлівасці на ўзроўні «b-»;
Рэйтынг падтрымкі на ўзроўні «4»;
Узровень падтрымкі доўгатэрміновага рэйтынгу на ўзроўні «B».
Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на ўзровень рэйтынгаў банка, на думку аналітыкаў міжнароднага рэйтынгавага агенцтва, з'яўляецца выключная сістэмная значнасць і стратэгічная роля банка ў рэалізацыі мэтаў эканамічнай і сацыяльнай палітыкі Рэспублікі Беларусь.
ААТ «ААБ Беларусбанк»