Навіны банка і прэс-рэлізы
25.05.2020

Страхуйце дзяцей ад каранавіруса са зніжкай 15%

З 25 мая па 30 чэрвеня бягучага года «Беларусбанк» прапануе аформіць страхоўку «З клопатам аб дзецях» са зніжкай 15%. Страхоўка забяспечвае фінансавую абарону ў непрадбачаных сітуацыях, звязаных са здароўем, у тым ліку ў выпадках захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19.

Прапанова дзейнічае пры заключэнні дагавора страхавання на суму 3000 ці 5000 рублёў. Пры гэтым сума страхавога ўзносу складзе ўсяго 24 і 40 рублёў адпаведна.

Аформіць страхоўку можна ў аддзяленні банка, але мы, улічваючы няпростую эпідэміялагічную сітуацыю, раім зрабіць гэта анлайн:

- праз Інтэрнэт-банкінг;

на сайце банка (гіперспасылка );

- а таксама з 26 мая — у мабільным дадатку M-Belarusbank.

Больш падрабязна з умовамі праграмы страхавання «З клопатам аб дзецях» можна азнаёміцца ​​тут.

Аддзел камунікацый