Тэхнічныя работы
22.05.2020

Аб абмежаванні часу ажыцяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле № 216, ЦБП №№ 205, 206, 209, 211, 213, 214, 217, 221, 224, 230

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыцяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле № 216, ЦБП №№ 205, 206, 209, 211, 213, 214, 217, 221, 224, 230:

У перыяд часу з 22:00 04.06.2020 да 09:00 08.06.2020 будуць недаступныя аперацыі:

  • па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і самаабслугоўвання;
  • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 05.06.2020 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння працы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней 19:00 будуць недаступныя аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб, адкрытых ў дадзеных установах банка. Магчымасць здейсніць аперацыі будзе адноўлена не раней 09:00 08.06.2020.

Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаным плацежным карткам з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, падаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненню наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здейсненых у перыяд часу з 00:00 05.06.2020 да 09:00 08.06.2020, будзе выканана 08.06.2020.*

*Тычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінске, Мінскай, Магілёўскай, Гродзенскай, Віцебскай абласцях.

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі выконваюцца без абмежаванняў.

Просім загадзя ажыццяўляць усе неабходныя аперацыі. Прыносім прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!