Больш за два тыдні ў Мінску працуе новы сэрвіс па аплаце праезду ў грамадскім транспарце. За гэты час з дапамогай прыкладання TIX было набыта больш за 2000 квіткоў і здзейснена парадку 1000 паездак!
Цяпер набыць і пагасіць білет з дапамогай сэрвісу могуць пакуль пасажыры папулярных маршрутаў №100 і № 1.
Каб скарыстацца дадаткам, яго трэба ўсталяваць на свой тэлефон з дапамогай Google Play або AppStore і прывязаць банкаўскую карту. Яна можа быць выпушчана любым банкам свету (Visa, Mastercard, БелКарт). Далей трэба набыць адзін або некалькі квіткоў - гэта можна зрабіць не толькі ў транспарце ці на прыпынку, але нават дома.
Важна тое, што спісанне сумы адбываецца ў рэальным часе, калі вы купляеце білет. Таксама неабходны доступ да GPS і Bluetooth, каб TIX дакладна вызначыў месцазнаходжанне прыпынку грамадскага транспарту і нумар маршруту. А калі патрэбны транспарт будзе пад'язджаць, на экране адлюструецца яго нумар і прапанова - аплаціць. Вам трэба пацвердзіць аплату, як бы пракампасціраваць электронны білет: націснуць на кнопку «Аплаціць» насупраць нумара неабходнага транспартнага сродку.
Дарэчы, прыкладанне TIX ўжо спампавалі больш за 30 000 разоў.
Адным з галоўных пераваг сэрвісу TIX з'яўляецца надзейнасць і бяспека аплаты, якую гарантуе «Беларусбанк». Найбуйнейшы банк краіны сумесна з кампаніяй "Сістэмныя тэхналогіі" і Мінсктрансам рэалізуе гэты праект.Кантралёрам, якія правяраюць аплату праезду, можна паказаць электронны білет на экране смартфона.
Сэрвіс ўжо больш за два гады паспяхова працуе ў Брэсце. З яго дапамогай праезд там аплачваюць каля 30 тысяч разоў у месяц. Сваімі ўражаннямі аб рабоце сэрвісу ўжо актыўна дзеляцца яго карыстальнікі:
Пры рэалізацыі новага сэрвісу ўлічваўся лепшы вопыт, у тым ліку і міжнародны - каб жыхарам і гасцям сталіцы спадабаліся і зручнасць, і надзейнасць мабільнай аплаты. На думку распрацоўшчыкаў, у перспектыве яны гатовы тыражаваць прыкладанне TIX на ўвесь грамадскі транспарт сталіцы і іншых гарадоў.
Аддзел камунікацый