Навіны банка і прэс-рэлізы
19.05.2020

«Беларусбанк» прапануе крэдыты для малога і сярэдняга бізнесу са стаўкай ад 3,37%

Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу могуць атрымаць крэдыты на развіццё сваёй справы ў еўра і доларах па нізкіх стаўках.

«Беларусбанк» ажыццяўляе крэдытаванне пры падтрымцы “Банка Развіцця" за кошт рэсурсаў замежных фінансавых інстытутаў і прапануе два варыянты падтрымкі.

  • За кошт рэсурсаў Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця: ад 3,37% гадавых у еўра з плаваючай стаўкай і ад 4,93% гадавых у доларах ЗША таксама з плаваючай стаўкай. У гэтым выпадку сума фінансавання можа скласці да 2,5 млн еўра і да 2,5 млн долараў ЗША.
  • За кошт рэсурсаў Фонда імя Халіфы па развіцці прадпрымальніцтва (ААЭ): ад 4,5% гадавых у доларах ЗША з фіксаванай стаўкай, дзе сума фінансавання можа скласці да 0,1 млн долараў ЗША.

Тэрмін крэдыту ўстанаўліваецца індывідуальна з магчымасцю адтэрміноўкі пагашэння асноўнага доўгу.