Навіны банка і прэс-рэлізы
14.05.2020

З клопатам пра будучыя пакаленні: банк аказаў дабрачынную дапамогу Цэнтру дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі

У рамках праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні» банк аказаў дабрачынную дапамогу ГУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі» у памеры 45 000 рублёў. Праўленне найбуйнейшага банка краіны падтрымала важную сацыяльную ініцыятыву члена Савета Рэспублікі, кіраўніка фінансавай установы Віктара Ананіча.

Без-имени-1

«Наша ўстанова заўсёды адчувала магутную дзяржаўную падтрымку. Пра гэта сведчыць той факт, што ўсім нашым пацыентам даступныя сучасныя тэхналагічныя метады лячэння, - распавяла дырэктар цэнтра Наталля Канапля. - І ўся наша каманда, маленькія пацыенты і іх бацькі ўдзячныя «Беларусбанку» за аказаную дапамогу. Гэтыя сродкі мы запланавалі на рамонт аднаго з нашых гематалагічных аддзяленняў, дзе знаходзяцца дзеці ад 0 да 6 гадоў».

Без-имени-2

«У цяперашняй няпростай эпідэміялагічнай сітуацыі як ніколі важна садзейнічаць умацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы падобных значных для ўсёй краіны медыцынскіх устаноў. Своечасовая падтрымка сферы аховы здароўя дазваляе працаваць на перспектыву і ствараць сучасныя і камфортныя ўмовы для лячэння нашых грамадзян, — адзначыў, размаўляючы з прэсай, начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця банка Дзмітрый Бакіноўскі. — І тым больш сёння, падчас барацьбы з каронавіруснай інфекцыяй, вельмі важна не забываць аб нашых грамадзянах, якія праходзяць лячэнне ад іншых захворванняў. Асабліва калі гэта тычыцца нашага падрастаючага пакалення, бо гэта будучыня нашай дзяржавы».

Без-имени-3

У апошні час «Беларусбанк» аказаў падтрымку шэрагу медустаноў па ўсёй краіне. Нагадаем, у красавіку каманда банка перадала 5 000 ахоўных касцюмаў 2-й клінічнай бальніцы горада Мінска. А раней найбуйнейшы банк краіны таксама аказаў спонсарскую дапамогу 10-й гарадской клінічнай бальніцы. Акрамя таго, Докшыцкай цэнтральнай раённай бальніцы банк перадаў абеззаражваючае абсталяванне, прызначанае для папярэджання распаўсюджвання інфекцый.

Банк выказвае падзяку медперсаналу ўсіх устаноў аховы здароўя краіны за іх самаадданую працу!

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!