Зараз кліенты «Беларусбанка» могуць атрымліваць наяўныя грошы ў банкаматах без выкарыстання карткі. Для гэтага неабходна ўвесці толькі 10 лічбаў спецыяльнага кода, які адпраўнік пераводу атрымлівае пры афармленні паслугі.
Перавод «Хуткi» можна аформіць, указаўшы неабходную суму і нумар атрымальніка (свой ці іншага чалавека) у банкамаце, а таксама праз Інтэрнэт-банкінг / М-банкінг без выкарыстання карты. Афармленне і атрыманне пераводу магчыма ў тым ліку з віртуальнай карты 24/7.
Перавод «Хуткi» - зручны спосаб атрымаць наяўныя без карткі, калі вы хочаце:
- хутка і бяспечна перавесці наяўныя сваякам або знаёмым;
- зняць наяўныя з віртуальнай карты;
- забыліся карту або ПІН-код, а грашовыя сродкі патрэбныя тэрмінова.
Як аформіць перавод для атрымання наяўных з дапамогай кода?
- Уставіць картку банка ў банкамат або ўвайсці ў Інтэрнэт-банкінг / М-банкінг.
- У меню выбраць паслугу «Перавод сродкаў» - «Перавод для атрымання наяўных з дапамогай кода «Хуткi» і азнаёміцца з умовамі.
- Увесці жаданую суму пераводу і нумар тэлефона атрымальніка.
- Атрымаць другую частку кода, а першая будзе накіравана на нумар тэлефона атрымальніка SMS-паведамленнем.
Як атрымаць наяўныя з дапамогай кода ў банкамаце?
- Звярнуцца ў банкамат "Беларусбанка", які падтрымлівае атрыманне наяўных з дапамогай кода (знайсці бліжэйшы банкамат можна, перайшоўшы па спасылцы).
- Выбраць паслугу «Наяўныя з дапамогай кода».
- Увесці код атрымання паслугі: 5 лічбаў з SMS -паведамлення і 5 лічбаў, адлюстраваных пры афармленні паслугі.
- Пацвердзіць суму пераводу.
Ўзнагароджанне за афармленне пераводу складае 1,5% ад сумы. Па пераводах, аформленых з выкарыстаннем віртуальнай карты, ўзнагароджанне не спаганяецца.