Прыміце шчырыя віншаванні з 75-ай гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне!
З кожным годам усё далей і далей адыходзіць пераможная вясна 1945 года.
Але, упэўнены, памяць аб вялікім подзвігу нашага народа ніколі не памеркне.
Яна будзе перадавацца ад аднаго пакалення да другога, дапамагаць нам выстаяць у няпростых выпрабаваннях, натхняць на новыя вялікія дасягненні і здзяйсненні.
Ад душы жадаю вам здароўя, поспехаў, міру і росквіту.
Старшыня Праўлення
Віктар Ананіч