Напярэдадні 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Камсамолка» праводзіць конкурс аповедаў пра тых, хто ваяваў. Публікуюцца кранальныя гісторыі чатачоў аб тым, як іх родныя перажылі вайну. Ініцыятыву друкаванага выдання падтрымаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу РБ, старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Віктар Ананіч і ў сённяшнім нумары газеты «Камсамольская праўда» падзяліўся гісторыяй сваёй сям’і.
«Мой бацька, Міхаіл Фёдаравіч Ананіч, з 1942 па 1944 год служыў у партызанскім атрадзе ў Клічаўскіх лясах. З 1944 года - у Чырвонай арміі. У гэтым жа годзе бацька быў ранены ў Кёнігсбергу, а ў 1945 годзе камісаваны Падольскім ваенкаматам.
Успамінаючы і аднаўляючы гэтыя старонкі гісторыі нашай сям’і, адзначу, што мая маці, Сафія Віктараўна, знаходзілася ў 1942 годзе ў перасыльным лагеры для адпраўкі ў Германію, які быў размешчаны на тэрыторыі Бабруйскай крэпасці. Тады немцы хацелі спаліць вёску Старынкі Бабруйскага раёна за тое, што партызаны ўзарвалі мост недалёка ад вёскі (за сувязь з партызанамі). Затым моладзь пагрузілі ў машыну і завезлі ў лагер. Мама змагла збегчы і схавацца ў цёткі ў вёсцы Сычкава.

Міхаіл і Сафія Ананіч, 1955 год
Гэта наш доўг — памятаць пра вайну і быць удзячнымі нашым продкам, якія гераічна змагаліся і адстаялі мір на зямлі. Напрыклад, мой дзядзька, брат мамы, Амбражэвіч Ігнацій Віктаравіч, прайшоў усю вайну. Ён загінуў 30 студзеня 1945 года і пахаваны на мяжы Польшчы і Германіі (пахаронка захоўваецца ў Бабруйскім ваенным камісарыяце).
Ігнацій Амбражэвіч прайшоў усю вайну і загінуў 30 студзеня 1945 года
Я ганаруся гісторыяй сваёй сям’і, помню яе дэталі і раблю ўсё магчымае, каб перадаць памяць дзецям і ўнукам. І напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі жадаю моцнага здароўя кожнаму ветэрану і гавару ім: «Дзякуй, што далі нам магчымасць жыць і квітнець пад мірным небам».