Навіны банка і прэс-рэлізы
04.05.2020

Новыя ўмовы па крэдытах для фізічных асоб (прэс-рэліз)

ААТ «ААБ Беларусбанк» з 01.05.2020 змяніла ўмовы крэдытавання нерухомасці. Цяпер працэнтная стаўка па крэдыце складае 14,09%.

Адначасова паведамдляем, што Банк прыпыніў прыём новых крэдытных заявак на набыццё жылых памяшканняў на другасным рынку, а таксама пакупкі дамакамплектаў і незавершанага закансерваванага капітальнага будынку.

Звяртаем вашу ўвагу, што Банк працягвае крэдытаваць набыццё (будаўніцтва) кватэр у забудоўшчыкаў у рамках партнёрскай праграмы «Іпатэка з намі». Сёння Банк супрацоўнічае з 22 будаўнічымі кампаніямі па ўсёй краіне і «Іпатэка з намі» – гэта ледзьве не самы цікавы і даступны крэдытны прадукт для вырашэння жыллёвага пытання.

Інфармуем, што застаюцца нязменнымі ўмовы крэдытавання будаўніцтва (набыцця) жылля з субсідзіраваннем у рамках Указа № 240 і сістэмы будаўнічых зберажэнняў.

Таксама прыпынены прыём крэдытных заявак на рэфінансаванне «Удалае абнаўленне», на набыццё новых аўтамабіляў (акрамя крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely ў рамках праграмы з СЗАТ «БЕЛДЖЫ»), спажывецкага крэдыту з выкарыстаннем крэдытнай карткі ў рамках заключаных дагавораў аб супрацоўніцтве з арганізацыямі гандлю (сэрвісу).

Падтрымліваючы беларускіх вытворцаў, Банк захаваў магчымасць афармлення ў аддзяленнях крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geely, на аплату навучання, на пакупку тавараў беларускіх вытворцаў «Партнёр Аптымальны». Афармленне іншых крэдытаў на спажывецкія патрэбы ажыццяўляецца праз каналы ДБА: сістэмы «М-банкінг», «Інтэрнэт-банкінг», Кантакт-цэнтр, карпаратыўны вэб-сайт, інфакіёскі банка.

Банк інфармуе сваіх кліентаў, што ўсе заяўкі на крэдыт, якія паступілі да 01.05.2020, будуць разгледжаны ў вызначаным парадку на ранейшых умовах.