Навіны банка і прэс-рэлізы
30.04.2020

Усе карты пад аховай

Жадаеце быць упэўненымі ў захаванні сваіх грошай і іх надзейнай абароне ад зламыснікаў?

Цяпер з полісам «З картай пад аховай» вы можаце быць спакойнымі за бяспеку сродкаў, ажыццяўляць аперацыі і расплачвацца любой дэбетавай або крэдытнай картай па ўсім свеце – у інтэрнэце і розных гандлёвых аб’ектах, здымаць грошы ў банкаматах з новай праграмай «Прэміум».

Праграма «Прэміум» – гэта магчымасць адным дагаворам застрахаваць адразу ўсе свае плацежныя карты.

Дзеянне поліса распаўсюджваецца на карткі, эмітаваныя банкамі Рэспублікі Беларусь як на момант заключэння дагавору, так і ў перыяд яго дзеяння. Засцерагчы можна карты, трымальнікам якіх вы з’яўляецеся, уключаючы выпушчаныя на іншых асоб і карпаратыўныя карты.

Заключыць дагавор страхавання можа любая дзеяздольная фізічная асоба, у тым ліку замежны грамадзянін, – патрэбны толькі пашпарт.

Агульная страхавая сума складае 20 000 рублёў.

Страхавы ўзнос на 1 год:

  • 50 рублёў – пры заключэнні дагавору ў аддзяленні ААТ «ААБ Беларусбанк»;
  • 45 рублёў – пры заключэнні дагавору анлайн на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк»;

  • 43 рублі – для трымальнікаў клубных карт пры заключэнні дагавору анлайн на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».

Страхавая праграма «З картай пад аховай» пакрые выдаткі на перавыпуск карты. Кампанія верне ўкрадзеныя грошы і выплаціць кампенсацыю, нават у выпадку страты або пашкоджання аплачанага застрахаванай карткай тавару коштам больш за 50 USD.

Дагавор страхавання магчыма заключыць анлайн праз Інтэрнэт-банкінг.

Больш падрабязна аб праграме страхавання «З картай пад аховай» можна азнаёміцца па спасылцы.