Небяспека заразіцца клешчавымі інфекцыямі ў Беларусі існуе з вясны да позняй восені. Анамальна мяккая зіма ў гэтым годзе стварыла ўсе ўмовы для ранняй актывізацыі кляшчоў – кусацца яны пачалі ўжо ў студзені. З прыходам цяпла верагоднасць сутыкнуцца з такой непрыемнасцю ўзрасла ў разы. Па статыстыцы, каля 50 тыс. жыхароў нашай краіны штогод звяртаюцца да медыкаў з укусамі кляшчоў.
Пандэмія каранавіруса скарэкціравала звычкі беларускіх сем’яў. Каб пазбегнуць месцаў масавага скаплення людзей, многія аддаюць перавагу вольнаму часу на свежым паветры або перабіраюцца на дачы для самаізаляцыі. Аднак чым далей ад гарадской мітусні, тым вышэй рызыка быць укушаным.
Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх: заключыўшы дагавор страхавання па праграме «З абаронай ад кляшча», вы зможаце не толькі пакрыць выдаткі на медыцынскія паслугі, але і атрымаць выплату страхавога забеспячэння ў выпадку захворвання.
Праграма страхавання «З абаронай ад кляшча» пакрывае выдаткі на:
- агляд урачом і выдаленне кляшча;
- лекі;
- даследаванне кляшча ў лабараторыі на наяўнасць інфекцый;
- кансультацыю ўрача і аналіз крыві для дыягностыкі клешчавых інфекцый;
- стацыянарнае лячэнне ў выпадку клешчавой інфекцыі.
Пры наступленні часовага растройства здароўя ў выпадку пастаноўкі адпаведнага дыягназу прадугледжана выплата страхавога забеспячэння ў залежнасці ад цяжкасці захворвання:
- пры захворванні на клешчавы энцэфаліт – 800 рублёў;
- пры захворванні на клешчавы барэліёз – 400 рублёў;
- пры гранулацытарным анаплазмозе чалавека і манацытарным эрліхіёзе чалавека – 240 рублёў.
Кошт страхавання залежыць ад колькасці застрахаваных па адным дагаворы. Чым больш застрахаваных, тым меншы кошт на чалавека.
Колькасць застрахаваных асоб |
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
---|---|---|---|---|---|
Кошт гадавой праграмы, рублёў |
16,00 |
30,72 |
43,44 |
57,92 |
69,20 |
Кошт гадавой праграмы ў разліку на аднаго застрахаванага, рублёў |
16,00 |
15,36 |
14,48 |
14,48 |
13,84 |
Сума страхавой абароны:
- па аказанні медыцынскіх паслуг – 1 600 рублёў;
- у выпадку захворвання на клешчавыя інфекцыі – 4 000 рублёў.
Тэрмін дзеяння страхавой праграмы – 1 год.
Аформіць дагавор страхавання можна ў любым аддзяленні і на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк».