Навіны банка і прэс-рэлізы
29.04.2020

Аб абмежаваннях часу ажыццяўлення аперацый па рахунках, аформленых у філіяле №215, ЦБП №№203, 210, 219, 222

Паважаныя кліенты!

У сувязі з неабходнасцю правядзення тэхнічных работ ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб абмежаванні часу ажыццяўлення аперацый па рахунках (дагаворах), аформленых у філіяле №215, ЦБП №№203, 210, 219, 222.

У перыяд часу з 22:00 07.05.2020 да 09:00 11.05.2020 будуць недаступны аперацыі:

  • па ўкладных рахунках фізічных асоб у сістэмах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) і ўстройствах самаабслугоўвання;
  • па крэдытах фізічных асоб ва ўсіх каналах абслугоўвання.

З 08.05.2020 ва ўсіх падраздзяленнях ААТ «ААБ Беларусбанк» па меры завяршэння работы аддзяленняў названых устаноў банка, але не пазней за 19:00 будуць недаступны аперацыі па ўкладных рахунках фізічных асоб, адкрытых у дадзеных установах банка. Магчымасць ажыццяўлення аперацый будзе адноўлена не раней  09:00 11.05.2020.

Апрацоўка ў працэсінгавым цэнтры аперацый па адкрыцці бягучых рахункаў, доступ да якіх забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі (далей – рахункі з БПК), дзеянняў па раней выпушчаных плацежных картках з непасрэдным зваротам да рахунку (перавыпуск, падаўжэнне, дублікат), а таксама аперацый па папаўненні наяўнымі грашовымі сродкамі рахункаў з БПК, здзейсненых у перыяд часу з 00:00 08.05.2020 да 09:00 11.05.2020 будзе праведзена 11.05.2020.*

*Датычыцца рахункаў Галаўнога офіса, устаноў банка ў г. Мінску, Мінскай вобласці, Магілёўскай вобласці, Гродзенскай вобласці, Віцебскага абласнога ўпраўлення №200 і названых устаноў банка Віцебскай вобласці.

Аперацыі непасрэдна з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ажыццяўляюцца без абмежаванняў.

Калі ласка, загадзя ажыццяўляйце ўсе неабходныя аперацыі. Просім прабачэння за прычыненыя нязручнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!