У Беларусі прайшла штогадовая банкаўская прэмія «Банк года - 2019». Беларусбанк атрымаў чатыры ўзнагароды.
На цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў анлайн-фармаце 22 красавіка, стала вядома, хто стане тварам прэміі ў наступным годзе. Гэта будзе супрацоўніца нашага банка Яна Дземідовіч, дзяўчына набрала 2828 глядацкіх галасоў.
Спецыяльнай прэміяй «Беларусбанк» узнагародзіла плацежная сістэма БЕЛКАРТ, з якой у пачатку гэтага года ў нас стартаваў выпуск картак з чыпам EMV з высокім узроўнем бяспекі і магчымасцю бескантактавай аплаты.
Кампанія Медыя-лайн даследавала сайты ўсіх беларускіх банкаў і ўручыла ўзнагароды лепшым з іх. У намінацыі «Лепшы банкаўскі сайт - 2019» першае месца заняў «Беларусбанк».
Стратэгічным партнёрам прэміі выступала «Лабараторыя Касперскага». Яна вызначыла пераможцаў у намінацыі «Інфармацыйная бяспека». Наш банк стаў лепшым у намінацыі «За комплексны падыход да абароны інфраструктуры канчатковых устройстваў».
Аддзел камунікацый