Навіны банка і прэс-рэлізы
16.04.2020

Каманда Беларусбанка перадала медыкам 5000 ахоўных касцюмаў

У складаны для нашай краіны перыяд каласальную падтрымку беларускім медыкам і ўстановам аховы здароўя аказваюць дзясяткі кампаній і сотні грамадзян. Акцыі ў падтрымку ўрачоў падтрымала і каманда Беларусбанка.

Без-имени-1

16 красавіка супрацоўнікі банка перадалі 5000 ахоўных касцюмаў у 2-ю гарадскую клінічную бальніцу.

Галоўны ўрач бальніцы Сяргей Прусевіч адзначыў, што колькасць неабыякавых людзей, якія дапамагаюць медыкам, пастаянна расце і гэта дапамога ім цяпер вельмі неабходна.

Без-имени-2

«Штодня медыкі змагаюцца за наша здароўе, за жыццё людзей і вельмі важна, каб яны ведалі - яны не сам-насам з гэтай праблемай, - сказаў начальнік упраўлення інфармацыі і сацыяльнага развіцця Беларусбанка Дзмітрый Бакіноўскі. — Грамадзяне нашай краіны сёння з усіх сіл імкнуцца дапамагчы ўрачам, у чарговы раз даказваючы, што мы адзіная, згуртаваная нацыя і разам можам многае. Каманда «Беларусбанка» не магла застацца абыякавай. Пры падтрымцы нашай прафсаюзнай арганізацыі сёння мы перадалі 5 тысяч ахоўных касцюмаў медыкам. Спадзяемся, яны дапамогуць ім у працы і абароняць медыцынскі персанал у гэты няпросты час.»

Без-имени-3

Нагадаем, у нашым банку адкрыты дабрачынны рахунак Рэспубліканскага цэнтра арганізацыі медыцынскага рэагавання. Паступаючыя туды сродкі размяркоўваюцца па медыцынскіх установах Беларусі.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:

УНП: 190263723

БІК: AKBBBY2X

BY29AKBB36429000000800000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк»

Атрымальнік: ДУ «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання»

Прызначэнне плацяжу: для барацьбы з COVID-19

Разліковы рахунак у еўра:

УНП: 190263723

БІК: AKBBBY2X

BY93AKBB36429000003150000000 у ААТ «ААБ Беларусбанк»

Атрымальнік: ДУ «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання»

Прызначэнне плацяжу: для барацьбы з COVID-19

Аплата праз АРІП:

Сістэма «Разлік» (АРІП)

Барацьба з COVID-19

Дабрачынны ўзнос

Увесці вашы прозвішча, імя, імя па бацьку

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!