Навіны банка і прэс-рэлізы
14.04.2020

Павялічваюцца ліміты па бескантактавых аперацыях, якія выконваюцца без абавязковага ўводу ПІН-кода

У сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкай і неабходнасцю мінімізацыі кантактаў у гандлёва-сэрвісных аб'ектах на тэрмінальным абсталяванні, ААТ «ААБ Беларусбанк» праводзіць мерапрыемствы па павелічэнні лімітаў сум аперацый, якія здзяйсняюцца па бескантактавай тэхналогіі без абавязковага ўводу ПІН-кода:

  • для аперацый па картках плацежных сістэм Mastercard WorldWide, Visa Int., БелКарт і Мір усталёўваецца ліміт у памеры 80 бел. руб.;
  • для аперацый па картках плацежнай сістэмы UnionPay International усталёўваецца ліміт у памеры 45 бел.руб.