Нядаўна «Беларусбанк» папярэджваў карыстальнікаў аб існаванні ашуканскай інвестплатформы, якая ад імя банка збірала персанальныя даныя карыстальнікаў.
Пасля праведзенай працы доступ да сайта быў заблакіраваны. Але ашуканцы змянілі яго назву і адрас на http://belgosinvest.com/ і зноў прапануюць карыстальнікам інвесціраваць у сваю «светлую» будучыню. На гэты раз стваральнікі сайта ў відэароліку распавядаюць карыстальнікам, што менавіта з гэтай платформы, створанай «Беларусбанкам» сумесна з Міністэрствам эканомікі РБ, пачыналі сваю інвестыцыйную дзейнасць стваральнік сацыяльнай сетцы "УКантакце" Павел Дураў, расійскі мільярдэр Раман Абрамовіч і іншыя.
Як і ў папярэдніх выпадках, «Беларусбанк» не мае дачынення да ўказаных сайтаў, а ў складзе холдынга банка няма даччынай інвестыцыйнай кампаніі. Указаны сайт створаны выключна дзеля збору персанальных даных карыстальнікаў, каб далей выкарыстоўваць гэтыя даныя ў якасці доступа да ўласных сродкаў праз сэрвісы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Беражыце сябе і свае фінансы. Каб атрымаць інфармацыю пра прадукты і паслугі банка, а таксама тэхналагічныя навінкі карыстайцеся толькі афіцыйным сайтам банка.
Аддзел камунікацый