Навіны банка і прэс-рэлізы
06.04.2020

Дэпазітарый "Беларусбанка" пашырае пералік аказваемых паслуг

Дэпазітарый банка прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю на ажыццяўленне дзейнасці спецыялізаванага дэпазітарыя вылучаных актываў. Гэты статус дазваляе аказваць паслугі па ўлiку i захаванню вылучаных актываў у рамках аперацый сек’юрытызацыі.

Дэпазітарый "Беларусбанка" функцыяніруе больш за 20 гадоў і на сённяшні дзень з'яўляецца найбуйнейшым у краіне. Кліентам даступны шырокі пералік паслуг па ўліку каштоўных папер і спадарожных аперацый з імі. Удасканальваючы бізнес-працэс, на пастаяннай аснове ўкараняюцца актуальныя тэхналагічныя рашэнні для абслугоўвання кліентаў: у 2019 годзе фізічным асобам прадастаўлена магчымасць дыстанцыйнага адкрыцця рахунку "дэпо", у стадыі рэалізацыі знаходзіцца шэраг праектаў, якія значна спрашчаюць здзяйсненне дэпазітарных аперацый.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!