26 сакавіка ў Гродзенскім абласным драматычным тэатры ўрачыста адкрылі выставу «Партызаны Беларусі». Праект рэалізаваны выдавецкім домам «Беларусь сегодня» пры падтрымцы «Беларусбанка».
Цяпер і гродзенцы, таксама як брэстаўчане і жыхары Магілёва, могуць убачыць 70 унікальных экспанатаў.
У ліку ганаровых гасцей адкрыцця - начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення № 400 ААТ «ААБ Беларусбанк» Дзмітрый Краскоўскі.
Таксама Дзмітрый Краскоўскі спыніўся на ўнікальнасці праекта, арганізаванага выдавецкім домам «Беларусь сегодня» напярэдадні святкавання 75-годдзя Вялікай Перамогі.
Наведвальнікі выставы могуць скарыстацца сэнсарнай сістэмай, якая дазволіць пазнаць новыя факты пра лёс герояў-партызан.
І як ведаць, магчыма хтосьці, разглядаючы ваенныя фота і ўзнагародныя лісты, знойдзе сваіх родных і блізкіх, якія прымалі ўдзел у партызанскай барацьбе.
Аддзел камунікацый