Навіны банка і прэс-рэлізы
27.03.2020

Аб адмене абмежаванняў па асобных відах аперацый пры выкарыстанні банкаўскіх картак (іх рэквізітаў)

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» інфармуе аб аднаўленні з 27.03.2020 аперацый,  прыпыненых з 14:00 26.03.2020:

  • па выдачы ў банкаматах банка і касах банка наяўнай замежнай валюты па картках, выпушчаных у беларускіх рублях;
  • па выдачы наяўнай замежнай валюты па картках іншых банкаў у касах і банкаматах банка;
  • па ўнясенні беларускіх рублёў з выкарыстаннем банкаматаў, інфакіёскаў і ў касы банка для папаўнення картак, выпушчаных у замежнай валюце;
  • па ажыццяўленні аперацый пераводу ў замежнай валюце з прымяненнем картак (іх рэквізітаў), выпушчаных у беларускіх рублях;
  • па залічэнні беларускіх рублёў па аперацыях пераводу з прымяненнем рэквізітаў банкаўскіх картак на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні банкаўскай плацежнай карткі, адкрытыя ў замежнай валюце;
  • па папаўненні пры выкарыстанні банкаўскіх картак, выпушчаных банкам у беларускіх рублях, у інфакіёсках і каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання банка (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг) укладаў (дэпазітаў, у тым ліку Інтэрнэт-дэпазітаў), бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, адкрытых у замежнай валюце.

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці ў абслугоўванні.