Навіны банка і прэс-рэлізы
25.03.2020

Зніжана камісія па эквайрынгу з выкарыстаннем QR-кодаў

Паважаныя кліенты!

З 25.03.2020 прыём аплаты за тавары (работы, паслугі) c выкарыстаннем QR-кодаў магчымы як па картках банка, так і па картках банкаў-рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь.

У Зборнік узнагароджанняў за аперацыі, якія выконваюцца банкам, унесена Дапаўненне, зацверджанае рашэннем Праўлення банка, згодна з якім узнагароджанне за разліковае абслугоўванне (эквайрынг) арганізацый гандлю (сэрвісу) па аперацыях з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак з выкарыстаннем QR-кода ўстаноўлена ў наступных памерах:

  • па картках ААТ «ААБ Беларусбанк» – 0,5 % ад сумы;
  • па картках банкаў-рэзідэнтаў (акрамя картак ААТ «ААБ Беларусбанк») – 2 % ад сумы.

Гэтыя памеры ўзнагароджанняў уступаюць у сілу з 25.03.2020.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!