Навіны банка і прэс-рэлізы
25.03.2020

Дадатковая інфармацыя аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў 27 сакавіка 2020 у завочнай форме

Паважаныя акцыянеры!

З улікам значнай колькасці акцыянераў банка - фізічных асоб, якія маюць права на ўдзел у сходзе акцыянераў, у тым ліку пажылых грамадзян, у мэтах прафілактыкі вострых рэспіраторных вірусных інфекцый прынята рашэнне аб правядзенні гадавога Агульнага сходу акцыянераў 27 сакавіка 2020 у завочнай форме без дакладаў, уручэння традыцыйных сувеніраў, кава-паўзы.

Матэрыялы па пытаннях, што ўносяцца на разгляд Агульнага сходу, прадстаўленыя ў Камітэт па рабоце з мінарытарнымі акцыянерамі. Па запыце ўладальнікаў акцый банка матэрыялы да сходу могуць быць накіраваны акцыянерам праз электронную пошту. Таксама акцыянеры могуць прагаласаваць па пытаннях парадку дня сходу (запыт адвольнай формы аб прадастаўленні матэрыялаў да сходу і/або бюлетэняў для галасавання неабходна накіроўваць на электронную пошту stockholder@asb.by з абавязковым указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку *). 

Бюлетэні для галасавання падпісваюцца фізічнай асобай асабіста з указаннем даных дакумента, які сведчыць асобу. Такія бюлетэні павінны паступіць у банк не пазней 12:00 27 сакавіка 2020 года з дапамогай паштовай або факсімільнай сувязі (факс: 8-017-200-19-82) або шляхам накіравання сканкопіі на электронную пошту stockholder@asb.by з абавязковай дасылкай арыгінала паштовай сувяззю. Бюлетэні, якія паступілі пасля пазначанага часу, не будуць улічвацца пры вызначэнні кворуму сходу і падвядзенні вынікаў галасавання.

Інфармацыя аб выніках сходу будзе размешчана на сайце банка.

Усе пытанні аб дзейнасці банка можна накіроўваць у Камітэт па рабоце з мінарытарнымі акцыянерамі. Пасля іх абагульнення адказы будуць перададзены акцыянерам асабіста або размешчаны на сайце банка (раздзел «Інфармацыя для інвестараў і акцыянераў»).

* банк пакідае за сабой права не накіроўваць матэрыялы і бюлетэні асобам, якія не пазначылі персанальныя даныя, а таксама адсутным у рэестры акцыянераў банка па стане на 25.02.2020.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!