Усе дагаворы страхавання па праграме «З клопатам пра дзяцей», заключаныя з 23 сакавіка 2020 года, уключаюць дадатковую фінансавую абарону ў выпадках захворвання інфекцыяй, выкліканай каранавірусам COVID-19, без павелічэння кошту страхавога поліса.
Пры наступленнi часовага пагаршэння здароўя ў выпадку пастаноўкі адпаведнага дыягназу страхавая выплата складзе ў залежнасці ад тэрміну лячэння 5%, 8% ці 10% ад страхавой сумы па дагаворы страхавання.
Пры гэтым, да 31 сакавіка 2020 года дагавор для дзіцяці на страхавую суму 3 000 рублёў або 5 000 рублёў можна заключыць са зніжкай, заплаціўшы 24 рублі замест 28,5 рублёў або 40 рублёў замест 47,5, адпаведна.
Для заключэння дагавору страхавання не абавязкова ехаць у банк або страхавую кампанію. Аформіць дагавор можна анлайн на сайце або ў Інтэрнэт-банкінгу.