Навіны банка і прэс-рэлізы
25.03.2020

Банк павышае стаўкі па дзеючых укладах у доларах ЗША

З 25 сакавіка 2020 года ўстаноўлены часовы парадак вызначэння памеру працэнтнай стаўкі даходу, якая налічваецца па тэрміновых банкаўскіх укладах у доларах ЗША, згодна з публічнай афертай (прапановай).

У адпаведнасці з дадзеным часовым парадкам па дзеючых тэрміновых укладах у доларах ЗША, адкрытых па 23 сакавіка 2020 года (уключна), працэнты будуць налічвацца зыходзячы з наступных памераў:

«Класік Адзыўны да года» на тэрмін 185 дзён – 0,15% гадавых;  

«Класік Адзыўны звыш года» на тэрмін 18 месяцаў – 0,3% гадавых;

«Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Адзыўны»: 

  • на тэрмін 3 месяца - 0,15% гадавых;
  • на тэрмін 6 месяцаў - 0,16% гадавых;
  • на тэрмін 12 месяцаў - 0,3% гадавых;
  • на тэрмін 18 месяцаў – 0,35% гадавых;
  • на тэрмін 23 месяца – 0,4% гадавых.

«Класік Безадзыўны да года»:

  • на тэрмін 6 месяцаў – 0,35% гадавых;
  • на тэрмін 9 месяцаў – 0,45% гадавых.

«Класік Безадзыўны звыш года»:

  • на тэрмін 13 месяцаў – 1,6% гадавых;
  • на тэрмін 18 месяцаў – 1,61% гадавых;
  • на тэрмін 30 месяцаў – 1,62% гадавых;
  • на тэрмін 36 месяцаў – 1,63% гадавых.

«Інтэрнэт-дэпазіт-Трэнд Безадзыўны»:

  • на тэрмін 3 месяца – 0,3% гадавых;
  • на тэрмін 6 месяцаў – 0,4% гадавых;
  • на тэрмін 12 месяцаў – 1,5% гадавых;
  • на тэрмін 18 месяцаў – 1,62% гадавых;
  • на тэрмін 23 месяца – 1,63% гадавых.

Падрабязную інфармацыю аб лінейцы дэпазітаў можна атрымаць па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147, на сайце і ў аддзяленнях «Беларусбанка».