Навіны банка і прэс-рэлізы
24.03.2020

Карпаратыўным кліентам: варыянты абслугоўвання ў банку без наведвання аддзяленняў

Беларусбанк уважліва сочыць за эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце, звязанай з распаўсюджваннем каранавіруса, і робіць усё для таго, каб засцерагчы сваіх партнёраў і кліентаў.

Скарыстацца паслугамі кіравання бізнесам можна без наведвання банка за кошт выкарыстання тэхналогій дыстанцыйнага ўзаемадзеяння.

Банк прапануе наступныя віды аперацый аддаленага абслугоўвання з дапамогай праграмнага комплексу «Кліент-банк (WEB)» і карпаратыўных банкаўскіх плацежных картак:

  • ажыццяўленне плацяжоў у беларускіх рублях і замежнай валюце;
  • правядзенне імгненных плацяжоў у рэжыме 24/7;
  • залічэнне сродкаў на рахункі фізічных асоб;
  • кіраванне рахункамі і грашовымі патокамі;
  • адкрыццё другіх і наступных бягучых банкаўскіх рахункаў з дапамогай публічнай аферты;
  • заключэнне дагавораў эквайрынгу па метадзе публічнай аферты;
  • размяшчэнне грашовых сродкаў у тэрміновыя банкаўскія ўклады з выкарыстаннем тэхналогіі «аддалены дэпазіт»;
  • безнаяўныя плацяжы з дапамогай карпаратыўных плацежных картак як альтэрнатывы зняцця наяўных сродкаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!